Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/125

Гэта старонка не была вычытаная

97. Ой ты, вясна, ты красна

- Ой ты, вясна, ты красна,
Да што ты нам прынясла?
— Ой, прынясла, прынясла
Малым дзеткам па яечку,
Малым дзеткам па яечку,
Старым бабкам па кіёчку,
Старым бабкам па кіёчку,
Малодачкам па сыночку,
Малодачкам па сыночку,
А дзядам па піражочку.
Дзе дзетачкі гулялі,
Там яечкі пабілі,
Дзе бабульки хадзілі,
Там кіёчкі згубілі.
Дзе малодкі сынкоў калыхалі,
там калыскі пакідалі.
Дзе дзяды пірагі елі,
Там крошачкі пакінулі.
Скакалі дзеўкі на дошцы,
Кусалі сыра па крошцы.
А ў провары карыта
Поўна вады наліта,
Жабкі ножкі памылі,
А хлопчыкі выпілі.

98. Вясна красна

ВЫЯВА