Гэта старонка была вычытаная
99. Вясна, вясна, ты красна
— Вясна, вясна, ты красна,
Што ты дзевачкам вынесла?
— Я вынесла дзевачкам
Па чырвонаму каснічку,
А парабачкам — калёсца,
А малодачкам — красёнца,
А старым бабкам — ніточак,
А малым дзеткам — пясочак.
100. Ох ты, вясна, ты красна
ВЫЯВА
101. Вясна цёпла, на чом прышла?
— Вясна цёпла, на чом прышла?
— На сошачцы, на бароначцы.
— Можа з зімнам, можа з холадам?
— Ні я з зімнам, ні я з снегам.
Я прынясла кветачкі
Для вас, дзевачкі,
А дзяўчатам па вяночку,
Маладзіцам па сыночку,
Старым бабам па кіёчку.