Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/131

Гэта старонка была вычытаная

107. Ой, вясна, вясна

ВЫЯВА

108. Ой, вясна, вясна

— Ой, вясна, вясна,
Што ты нам прынясла?
— Дзевачкам па яечку,
Хлопцам па скулечку.
Дзеўкам па булцы,
Хлопцам па скулцы.
Ой, вясна, вясна,
Цёплае лецечка,
Абрасла трава,
Як авечачка.