Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/135

Гэта старонка была вычытаная

ВЫЯВА

— Вясна-вясенечка,
Дзе твая дачка-панена[чка]?
— Сядзіць у садочку,
Шые, вышывае саро[чку].
Шые, вышывае,
Чорным шоўкам пацягае.
Кароўкі з дуброўкі,
Авечачкі з поля,
Плача маці па дзіцяці,
Што горкая доля.
— Не плач, маці, не плач, родна,
Платком белым не ўцірайся,
На харошага кавалера
не спадзявайся.

116. Ой, вясна мая, вясняначка

ВЫЯВА