Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/137

Гэта старонка не была вычытаная

118. Прыйшла вясна-вясняначка

Прыйшла вясна-вясняначка.
— Дзе мая дочка Мар’яначка?
— Дзесь у садочку шые сарочку
Свайму сыночку Васілёчку,
Дзесь на даліне шые пярыны
Сваёй донечцы Кацярыне,
Дзесь у Адаркі рэжа падаркі.

119. Да вясна, вясна, вясенечка

ВЫЯВА

- Да вясна, вясна, вясенечка,
Дзе твая дочка й паненачка?
Паненачка.
— Да й у садочку шые сарочку,
Да й шые, шые, вышывае:
«Насі міленькі, штонядзелькі,
Успамінай мяне штогадзінкі».