Гэта старонка не была вычытаная
134. Вясна, вясна, вясняначка
- Вясна, вясна, вясняначка,
Вясняначка.
Дзе твая дачка-паняначка?
Паняначка.
— Пагнала бычка за вароцечкі,
За вароцецкі:
«Пасіся, бычку, я спраду мычку,
Спраду мычку
Старому дзеду на рукавічку,
На рукавічку,
А маладому на панчоху,
На панчоху!»
135. Вясна-вясняначка
-Вясна-вясняначка,
Дзе твая дачка Мар’яначка?
— Пагнала бычкі за ліпачку,
Прадзець старому дзеду на вукавічку,
А маладому на панчошку.
А ў маладога пірагі ў печы,
А старому кулакі ў плечы,
А ў маладога ў кармане грошы,
А ў старога ў барадзе вошы.
136. Ой, вясна, вясна, вясенечка
ВЫЯВА