Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/157

Гэта старонка не была вычытаная

Жавароначкі, прыляціце,
Зямлю-матушку абудзіце
І дожджыкам напаіце,
Каб травачкі парасцілі,
Каб волікаў накармілі.

Жавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце,
А зімачку прыбярыце,
Бо зімачка надаела,
Нам хлебушак пераела.

159. Жаваранак, ранняя птушэчка

- Жаваранак, ранняя птушэчка,
Чаго там рана з выр’ю вылятаеш?
А там пры даліне -
там ляжаць крыгі,
А там пры дарозе -
снягі і марозы.
— А я тыя крыгі крыламі разаб’ю,
А я тыя марозы нагамі растапчу.

160. Ой ты, жаваронку, ранняя пташка

- Ой ты, жаваронку, ранняя пташка,
Чаго так рана з выраю вылецеў?
— Мяне пташкі белы з выраю ганілі:
«Ляці, жаваронку, у сваю старонку,
Там табе вадзіцы па самыя крыльца,
Там табе гарошку па самы дзюбочак,
Там табе травіца па самы каленца».