Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/160

Гэта старонка была вычытаная

166. Юры, уставай рана

Юры, уставай рана,
Адмыкай зямлю,
Выпускай расу
На цёплае лета,
На буйнае жыта,
На ядраністае,
На каласістае!

Пойдзем, дзявочкі,
У лугі-лужочкі
Завіваць вяночкі
На годы добрыя,
На жыта густое,
На ячмень каласісты,
На авёс расісты,
На грэчку чорную,
На капусту белую!

167. Юр’я, устань рана

Юр’я, устань рана,
Юр’я, умыйся бела,
Юр’я, прычашыся,
Юр’я, прыбярыся,
Юр’я, вазьмі ключы,
Юр’я, ідзі ў поле,
Юр’я, выпусці расу.
Раса на кароўкі,
Трава на конікі,
Гігель на свіначкі,
Мурог на авечачкі,
А жвірок на вутачкі
І на гусачкі.

168. Ты, Юр’я, свенты ключнік

Ты, Юр’я, свенты ключнік,
Сядлай каня варанога,