Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/161

Гэта старонка была вычытаная

Едзь у поле у чыстае,
Адамкні зямлю, пусці расу,
Пусці расу на ўсю вясну,
І густую, і частую,
І цёплую, і мокрую,
І на ўвесь свет,
На кожны цвет.

169. Юр’я! Вечар добры, Юр’я!

ВЫЯВА

Юр’я! Вечар добры, Юр’я!
Юр’я! Падай ключы, Юр’я!
Юр’я! Нашто ключы? Юр’я!
Юр’я! Зямлю адмыкаць. Юр’я!
Юр’я! Нашто адмыкаць? Юр’я!
Юр’я! Расу пушчаць. Юр’я!
Юр’я! Нашто раса? Юр’я!
Юр’я! Для каровак. Юр’я!

170. Юр’я, падай ключы

ВЫЯВА