Юр’ева матка, сырую зямліцу
Адмыкаць, адмыкаць,
Дробную расіцу выпускаць, выпускаць!
176. Юр’ева матка упроч пашла
Юр’ева матка упроч пашла
І за сабою ключ панясла.
Юр’ева матка, вярніся,
Падай ключыкі ад зямліцы,
Адамкнуці зямліцу
Да выпусціці травіцу,
На травіцу расіцу,
На расіцу быдлейку,
На быдлейка пастушке́,
А пастушкам свістушке́.
Пастух быдла напасе,
Ён дадому прыжане,
А свістушка паішчэ́.
177. Юр’ева маці
Юр’ева маці
Па гары хадзіла,
Ключыкі насіла,
Зямлю адмыкала,
Траву выпускала,
На траву — расіцу.
— Бароўскія жонкі,
Выганяйце кароўкі,
Каб былі малочны,
Цяляці няўрочны.
178. А Юр’ева матка каля рэчкі хадзіла
А Юр’ева матка каля рэчкі хадзіла,
Каля рэчкі хадзіла, ключыкі-замочкі насіла.
Ключыкі-замочкі насіла, зямельку адмыкала,
Зямельку адмыкала ды травіцу выпускала.
Ах вы, жонкі-бухонікі, вы ўставайце раненька,