Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/169

Гэта старонка не была вычытаная

185. На святога Юр’я была баба дурнем

На святога Юр’я
Была баба дурнем.
Напякла перапеч
Паўнюсеньку печ
Да навыбірала
Двое начовак,
Часта сіта.
Радзі, божа, жыта
Чыста, ядраніста.
На колас каласіста,
Ядро з вядро,
Каласок з піражок.
Да з каласочка
Будзе жыта бочка,
Да [з] каласінкі
Будзе з паўасьмінкі.
Да судзі, божа, іх пажываці
І Юр’я ўспамінаці.

186. Зарадзі, божа, жыта

ВЫЯВА

Зарадзі, божа, жыта
Ды на новае лета.
Юр’я-юр’ева.

Коласам каласіста,
На ядро ядраніста.
Юр’я-юр’ева.