Гэта старонка не была вычытаная
189. Святое Юр’е, дзе было?
- Святое Юр’е,
Дзе было?
Ран, да рано,
Дзе было?[1]
— Па мяжэ хадзіла,
Жыта радзіла.
З каласочка -
Жыта бочка,
З каласінкі -
Поўасьмінкі.
Будзем жыта
Тачыці,
Будзем віно
Чыніці,
Будзем хлопчыкаў
Паіці.
Паклічам бога,
Паклічам:
— Да падай, божа,
Ключыкі
Да й адамкнуць
Зямліцу,
Да й выпусціць
Травіцу.
На травіцу -
Расіцу,
Каб кароўкі
З’ядалі,
Каб малачка
Давалі.
- ↑ Прыпеў «Ран, да рано» і другі радок кожнай страфы паўтараюцца.