Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/176

Гэта старонка была вычытаная

ВЫЯВА

200. Разгуляўся Юр’еў конь

ВЫЯВА

Разгуляўся Юр’еў конь,
Разбіў каменьчык капытом.
Як у камені зярнё ёсць,
Так у хлопчыка праўда ёсць.
Яго конік хваслівы,
Хвастом вулку падмяце.
Хвастом вулку падмяце,
Табе паненку прывязе.
Вушкамі неба падапрэ,
Вочкамі зоры палічыць,
Вочкамі зоры палічыць,
Цябе, маладога, падвялічыць.

201. Разыграўся Юр’еў конь

Разыграўся Юр’еў конь,
Разбіў камень капытом.
А ў том камню агню нет,
Ў чужой мамкі праўды нет!
Разыграўся Юр’еў конь,
Разбіў арэх капытом,
У том арэху ядро ёсць,
У роднай мамкі праўда ёсць!
Загараўся шэры бор.