Гэта старонка не была вычытаная
Ой ты, Юрка, не ваюй
ВЫЯВА
Ой ты, Юрка, не ваюй
Да й на коніку пагарцуй[1].
Былі ў Юркі тры дачкі,
Яны вялікі параслі.
Адна была тонка, высока,
То тая пайшла далёка.
Другая была румяна,
Тая выйшла за пана.
Трэцяя была маленька,
Тую ўзяў сам кароль.
Сабраліся ўсе крулёве,
Дзівуваліся з караля.
— Ой ты, круля найяснейшы,
Чаму не ўзяў харашэйшу?
А круль крулям адказаў:
— Саму лепшу сабе ўзяў.
- ↑ Другі радок кожнай страфы паўтараецца.