Гэта старонка не была вычытаная
212. Было у Юры тры дачкі
Было у Юры тры дачкі.
Не ваюй, Юры, не ваюй![1]
Першую узяў паповіч,
Другую узяў каралевіч,
Трэцюю узяў сам пановіч.
Сабраліся зяці ў госці,
Сталі яны тарасавацца,
Сталі з пановіча насміхацца:
— Ці табе не было белай румянай,
Ці табе не было тонкай высокай,
Што ты ўзяў чорную маленькую?
Стаў пановіч адказаваць:
— Бела-румяна скора змыецца,
Тонка-высока скора зломіцца,
А чорна маленька жаць будзе.
213. А што ў лесе
А што ў лесе[2]
Стучыць, гручыць? -
Святы Юры
Церам цешыць.
Што ў цераме
Крычыць, плачыць? -
Юр’ева маць
Доньку біла.
А дзе, донька,
Венчык дзела?
Венчык дзела
Пярловенькі?
— Ехаў, маці,
Князь Васілі