Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/183

Гэта старонка не была вычытаная

А зняў венчык
Пярловенькі,

Павёз дзеўкам
Курманаўскім.

Іх спаднічкі
Пяньковыя,

Іх хвартучкі
Пасконныя.

А што ў лесе
Стучыць, гручыць?

Святы Юры
Церам цешыць.

Што ў цераме
Крычыць, плачыць?

Юр’ева маць
Доньку біла.

— А дзе, донька,
Венчык дзела?

Венчык дзела
Пярловенькі?

— Ехаў, маці,
Князь Васілі

А зняў венчык
Пярловенькі.

Павёз дзеўкам
Багацькаўскім.

Іх сарочкі
Паркалёвыя,

Іх спаднічкі
Шаўковыя!