Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/186

Гэта старонка не была вычытаная

218. Пойдзем, дзевачкі

Пойдзем, дзевачкі,
Ва луга, лужочкі
Завіваць вяночкі.
Мы заўём вяночкі
На годы добрыя,
На жыта густое,
На ячмень каласісты,
На авёс расісты,
На грачыху чорную,
На капусту белую.

219. Ай, не радуйся, зялён дуб

ВЫЯВА

Ай, не радуйся, зялён дуб,
Ай, не радуйся, зялёны.
Не к табе ідзём вянкі віць,
Не к табе ідзём вянкі віць.
Ай, узрадуйся, бяроза,
Ай, узрадуйся, белая.
Мы к табе ідзём вянкі віць,
Мы к табе ідзём вянкі віць.

220. Ты не радуйся, зелен дуб!

ВЫЯВА