Гэта старонка не была вычытаная
225. Ой, выйду ж я на вуліцу
ВЫЯВА
Ой, выйду ж я на вуліцу -
Трава-мурава[1].
Сюды-туды гляну -
Чужа старана.
Ой, да выйду ж я за другія -
Там сад-вінаград.
Аў тым садзе-вінаградзе
Падружкі мае.
Вы дзевачкі-паненачкі,
Падружкі мае,
Як пойдзеце ў чыста поле,
Завіце мяне.
Як будзеце кветкі рваць,
Нарвіце і мне,
- ↑ Кожная страфа паўтараецца.