Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/190

Гэта старонка была вычытаная

189 

Як будзеце вянкі віць,
Савіце і мне,

Як будзеце вадой пускаць,
Пусціце і мой.

Усе вянкі вадой пайшлі,
А мой вот і не,

Усе дружкі з вайны прыйшлі,
А мой вот і не.

Усе дружкі на коніках,
А мой пехатой,

Усе дружкі у боціках,
А мой басатой.

226. Вы кумачкі-галубачкі, сястрыцы мае

Вы кумачкі-галубачкі, сястрыцы мае,
Вы кумачкі-галубачкі, сястрыцы мае,
Як пойдзеце ў зялёны сад, гукніце й мяне,
Як пойдзеце ў зялёны сад, гукніце й мяне.
Як будзеце вы краскі рваць, нарвіце і мне,
Як будзеце вы краскі рваць, нарвіце і мне.
Як будзеце вянкі звіваць, савіце і мне,
Як будзеце вянкі звіваць, савіце і мне.
Як будзеце на галоўкі класць, ўскладзіце і мне,
Як будзеце на галоўкі класць, ўскладзіце і мне.
Як будзеце на Дунай пускаць, пусціце і мой,
Як будзеце на Дунай пускаць, пусціце і мой.
А ўсе вянкі паверх плывуць, а мой патануў,
А ўсе вянкі паверх плывуць, а мой патануў,
А ўсе дружкі з Масквы ідуць, а майго няма,
А ўсе дружкі з Масквы ідуць, а майго няма.