Гэта старонка была вычытаная
А ўсе дружкі з вайны прыйшлі,
А мой запрапаў.
228. А кумачкі-галубачкі
А кумачкі-галубачкі,
Сястрыцы вы мае,
Вы пойдзеце ў зялёны сад,
Гукайце й мяне.
Вы будзеце цвяточкі рваць,
Сарвіце і мне,
Вы будзеце вяночкі віць,
Савейце і мне,
Вы будзеце вяночкі віць,
Савейце і мне.
Вы будзеце на галоўку класць,
Ускладзеце і мне.
Вы будзеце на Дунай кідаць,
І скіньце і мой.
Усе вянкі паверх плывуць,
А мой патануў,
А ўсе дружкі са вайны йдуць,
А майго няма.
Ці затапіўся, ці задавіўся —
Ізвесці няма.
Пайду я к свайму татачку
На парадачку.
— Парай, парай, мой татачка,
Мне парадачку.
А парадачка небальшая —
Адкуль дружка ждаць?
Адкуль мне міленькага
Свайго дажыдаць: