235. Валялём! Да на вуліцы ярловіца, валялём!
ВЫЯВА
Валялём! Да на вуліцы ярловіца, валялём!
Валялём! Ой, цяжка хлопцам пятровіца, валялём!
Валялём! Да судзі ж божа Пятра даждаць, валялём!
Валялём! Да Пятра даждаць, хлеба нажаць, валялём!
Валялём! Да тады пойдам у Жыцін у дзеўкі, валялём!
Валялём! У Жыціне дзеўкі харошыя, валялём!
Валялём! Ой, да ўсе ж яны багатыя, валялём!
Валялём! Даюць падаркі памятныя, валялём!
Валялём! А ў Крамку дзеўкі худобанькі, валялём!
Валялём! Даюць падаркі крапіўныя, валялём!
236. Саду мой, саду, саду зялёны
ВЫЯВА
Гэй, у-ля-лё! Саду мой, саду, саду зялёны, гэй, у-ля-лё!
Гэй, у-ля-лё! Саду зялёны, чаму не вясёл? Гэй, у-ля-лё!
Гэй, у-ля-лё! Раба зязюля сад весяліла, гэй, у-ля-лё!
Гэй, у-ля-лё! Сад весяліла, ў бор паляцела, гэй, у-ля-лё!
Гэй, у-ля-лё! Двору мой, двору, двору шырокі, гэй, у-ля-лё!