239. Ну, не плач, трава, не рыдай, шаўкова
Ну, не плач, трава, не рыдай, шаўкова,
Што цябе то мы прыўталочылі.
Ну, пайшла трава к самому хрысту:
— Ах вы, хрысце мае нябёсныя!
Рассудзіце мяне з краснымі дзевушкамі,
З краснымі дзевушкамі, да з малодушкамі,
Што з малодушкамі, ну са ўдовушкамі,
Што яны лі мяне прыўталочылі.
— Ты не плач, трава, не рыдай, шаўкова,
Што яны цябе прыўталочылі.
Напушчу на цябе дажджы частыя,
Дажджы частыя, росы сільныя,
Адрасцець трава высака, зеляна.
Ну, пайшла трава дамой з радасцю.
240. Траўка-мураўка, да чаму не зелена?
- Траўка-мураўка, да чаму не зелена?
— Да як жа мне зялёнай не быць:
Мяне дзеўкі стапталі,
Да касцёла ходзючы,
Пана бога просючы:
«Да дай жа мне божа
Свёкарку багатага,
Свякроўку ласкавую,
Мілога шчаслівага.
Да каб я, маладзенька,
Піла, ела харашэнька,
Лепі таго хадзіла:
Ў будзен дзень ў ксаміце,
Ў святы дзень ў золаце:
Ў ксаміце жыта жаці,
У золаце пагуляці».
241. Ой, над ракою, над вадою
Ой, над ракою, над вадою,
Над вадою
Стаялі коні чарадою,