Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/208

Гэта старонка не была вычытаная

255. Ой, трэйца, трэйца...

ВЫЯВА

Ой, трэйца, трэйца, багародзіца,
Пасеем жыта й да няхай зародзіцца.

Пасеем жыта і пшанічаньку,
Зарадзі, божа, ўсякую пашнічаньку.

Ой, і на дворэ да зімненькая роса,
Да жаль дзядзюхне, што твая жана боса.

Ой, калі табе, да мой дзядзюхна, жаль жа,
Купі чобаткі, як чырвоненькі жар.

Ой, калі табе, да мой дзядзюхна, шкода,
Купі чобаткі, каб ёй було выгодна.

Ой, куплю ж бо я сваёй міленькай двое,
Будзем хадзіці па вадзіцу абое.