Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/211

Гэта старонка не была вычытаная

263. Да й прывялі куста зялёненькага клёну

Да й прывялі куста зялёненькага клёну,
Дай нам, паня, хаця па залатому.
Да ў нашага пана вышывана сарочка,
Хто ж яе вышываў невялікага росту,
Трэба чаравічкі кожнай да памосту.

264. Зацвіла ў гародзе ружа

Зацвіла ў гародзе ружа,
У нашым дворы наша пані хароша,
Не пашкадуе нашаму ксту гроша.
Проша, пані, нашый куст надарыці,
А свой дом звесяліці.

265. Куста, куста да пад цёмны лес

Куста, куста да пад цёмны лес,
А ў гэтым доме гаспадыня хароша.
— Выйдзі, выйдзі, наша пані, з пакою,
Да вынесь, вынесь тры рублі з сабою,
Да выкаць, выкаць тры барэлкі гарэлкі.
Прывялі куста ставецкі чарнаброўкі,
А чыньчаначкі да й усё дзівавалі,
Што стаўляначкі харашо куста ўбралі.
Да на іх вянкі ўсё кляновыя,
А сукні-шаўкі ўсё шаўковыя.

266. Мы былі у вялікаму лесе

Мы былі у вялікаму лесе,
Ізвілі куста з зялёнага клёну.
— Да выйдзі, пані, із новага пакою,
Да вынесь нашаму кусту хоць па залатому.
Бо ў нашага куста ножкі невялічкі,
Трэба яму, трэба панчошкі, чаравічкі.
У нашага куста ножанькі маленькі,
То трэба яму чаравічкі маленькі.