Гэта старонка была вычытаная
Адныя чаравічкі па саду хадзіці,
А другія — абедзец варыці,
А трэція — вадзіцу насіці.
267. На двору да халодная роса
- На двору да халодная роса,
Не хадзі, мая мілая, боса.
— Калі ж табе, мой міленькі, жаль,
Купі чаравічкі чырвоны, як жар.
— Куплю ж табе, мілая, і трое,
Будзем хадзіць па вадзіцу абое,
Куплю табе чаравічкі, панчошкі
Да на твае белыя ножкі.
Адна пара — па вадзіцу хадзіці,
Друга пара — ў хаце дзела рабіці,
Трэця пара — да касцёла хадзіці.
268. У нашага пана
ВЫЯВА
У нашага пана
Харашэнька на двары,
Стаіць чарэшанька
Па карынінічка ў вадзе,
Да яе голлечка й