Да любілі ж яе не нарокам, папраўды.
На ёй сукня ў дарагія пасаманы,
Да любілі яе да багатыя паны.
272. Куста, куста да сачыванька густа
Куста, куста да сачыванька густа,
Канапелька да й няма нічагенька.
А хто ж тую сачываньку скосе,
Той мяне да й ад бацюхна адпросе.
А хто ж да тую сачываньку сожне,
А той мяне да ад матанькі возьме.
А хто ж да тую сачываньку вырве,
Да той мяне ад матанькі выме.
273. Ой, мы былі й у харошаму бору й
Ой, мы былі й у харошаму бору й,
Звілі куста із зялёнага клёну.
Ой, і звілі ж куста, звілі куста,
А да у нас жа сучывэнька густа.
Ой, да хто ж гэту сучывэньку скосіць,
Ой, да той мяне у татонька выпросіць.
Адазваўся казачэнька маладзенькі:
— Ой, е у мяне сэрпічок залаценькі.
Я ж гэту сучывоньку скошу,
Я ж цябе у татонькі выпрошу.
274. Прывялі куста
Прывялі куста
Да й із зялёнага клёну:
— Дай нам, пану,
Хоч па залатому.
Да выканаць, пане,
Тры барылкі гарэлкі, -