Гэта старонка не была вычытаная
- А не пайду я, русалачка,
А не пайду: цёмна ночка.
А буду жыцейка пільнаваці,
Каб русалачцы не ламаці.
284. Правяду русалку, правяду
Правяду русалку, правяду
Да й асінкаю заламлю,
Каб тая русалка
Па жыце не хадзіла,
Майго жыта не ламіла.
Маё жыцейка дробнае
Да ў каласкі буйнае.
Правяду русалку, правяду
Да й асінкаю заламлю.
285. Правяду русалачку да бору
Правяду русалачку да бору,
А сама вярнуся дадому,
Штоб русалачка па жыту не хадзіла
Да нашага жыцечка не ламіла.
Наша жыцечка таненька,
А ў каласочку таўсценька.
286. Павяду русалку
Павяду русалку
Із бору да бору,
Рана-рана,
Із бору да бору.
Із бору да бору,
Ў зялёну дуброву
Рана-рана,
Ў зялёну дуброву.
Ў зялёну дуброву,
У ядраное жыта,