Гэта старонка не была вычытаная
289. Русалачка, купалачка
— Русалачка, купалачка,
Дзе твая дачка Наталачка?
— На моры купалася,
На беражочку сушылася,
На беражочку сушылася,
Яна у мамкі прасілася:
«Пусці, мамка, пагуляці,
Жане малойца не відаць».
Маці дачку не пусціла,
І ў каморачку замкнула.
У каморцы аконачка,
У аконечцы відненечка,
Дзе мой любы пахаджае,
За нялюбаю размаўляе.
290. Русалачкі, зямляначкі
Русалачкі,
Зямляначкі
На дуб лезлі,
Кару грызлі;
Зваліліся,
Пабіліся,
Тройца!