Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/231

Гэта старонка была вычытаная

294. Да ляцела страла да і ўдоўж сяла

ВЫЯВА

Да ляцела страла да іўдоўж сяла,
Ой лі, ой лі, да і ўдоўж сяла[1].

Да ўбіла страла да добрага молайца. Па добраму молайцу да некаму плакаці. Прыляцелі тры пташачкі-шчабяташачкі. Первая села у галовачках, Другая села на шчырым сэрцы, Трэця села ў белых ножачках. Што ў галовачках — яго мамачка, На шчырым сэрцы — яго сястрыца, У белых ножачках — малада жана. Дзе мамка плача, там рака цячэ, Дзе сястра плача, там калодзезі, Дзе жана плача, там расы няма.

  1. Прыпеў «Ой лі, ой лі» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.