Гэта старонка была вычытаная
232
Да ляцела страла
Да ў канец сяла,
А ў нядзелю рана,
Да ў канец сяла.
Да ўбіла страла
Лютую змяю,
У нядзелю рана,
Лютую змяю.
Да то не змяя —
Свякруха мая,
А ў нядзелю рана,
Свякруха мая.
Свякруху маю,
Да й разлучніцу,
У нядзелю рана,
Да й разлучніцу.
Разлучыла мяне
Да й маладую,
У нядзелю рана,
Да й маладую.
Разлучыла мяне
З таткам, з мамкаю,
У нядзелю рана,
З таткам з мамкаю.
З таткам, з мамкаю
І з радзінаю,
У нядзелю рана,
І з радзінаю.