Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/80

Гэта старонка не была вычытаная

8. Вол бушуе - весну чуе

ВЫЯВА

Вол бушуе - весну чуе,
Ге-е-е, весну чуе.

Не бушуй, воле, бо пайдзеш у поле,
Ге-е-е, бо пайдзеш у поле.

Дзеўка плача - замуж хоча,
Ге-е-е, замуж хоча.

Не бушуй, воле, шчэ нагарэшся,
Ге-е-е, шчэ нагарэшся.

Не плач, дзеўка, шчэ нажывешся,
Ге-е-е, шчэ нажывешся.

'9. Вол бушуе

ВЫЯВА