Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/83

Гэта старонка не была вычытаная

ВЫЯВА

Вол бушуе - вясну чуе,
Воран крача - сыра хоча,
Дзеўка плача - замуж хоча.

Вол набушаваўся на даліне,
Воран крача нажраўшыся,
Дзеўка плача нажыўшыся.

Вол бушуе на даліне,
Воран крача на галіне,
Дзеўка плача на магіле.

14. Вол бушуе - вясну чуе

ВЫЯВА