Старонка:BNT.Viesnavyja piesni.djvu/97

Гэта старонка была вычытаная

38. Благаславі, божа, зіму замыкаці

Благаславі, божа, зіму замыкаці,
Зіму замыкаці, вясну загукаці.
Дай, божа, на жытачка род,
Дай, божа, на жытачка род,
На статачак плод,
На статачак плод
Людзям на здароўе.

39. Вясна доньку кліча

Вясна доньку кліча,
Божа мілы[1]!
— Дай, донька, ключы
Адамкнуць зямліцу,
Адамкнуць зямліцу
Выпусціць травіцу
На ранняе лета,
На буйнае жыта.

40. Благаславі, божа

Благаславі, божа,
Вясну клікаць,
Зіму праважаць,
Лета дажыдаць!
Вылеці, сізая галачка,
Вынесі залатыя ключы,
Замкні халодную зіманьку,
Адамкні цёплае лецечка.

  1. Прыпеў «Божа мілы» паўтараецца пасля кожнага радка.