Громкія галасы зменюцца,
А белае лічанька змыецца.
Тады табе, маладому, жаль будзець,
Што ў Евы красы не будзець.
120. СІВА ПТАШАЧКА НЕВЯЛІЧКАЯ
Сіва пташачка невялічкая
Па быліначцы скача,
Ой, дурно дзяўчо, неразумнае,
Па малойчыку плача.
— Ой, не я плачу, ой, не я плачу —
Самі слёзанькі льюцца,
Што ад мілага лісточкаў няма,
Ад нямілага шлюцца.
Ой, хоць шлецеся, хоць не шлецеся,
То я ваша не буду,
Ой, каму дала праву ручаньку,
То я жыці з тым буду.
Ой, адзін стаіць ды й на ганачку,
А другі — за плячыма,
Ой, адзін сыпле ўсё талярамі,
Ой, а другі — слязіма:
— Ой, бадай табе таварышыку,
Больш таляраў не стала,
Ой, як я любіў змалу дзеўчыну,
А табе шкода стала.
Ой, бадай жа ты, таварышыку,
Налажыў галавою,
Ой, як я любіў змалу дзеўчыну,
А ты яе адмовіў.
121. ДРОБНА ПТАШАЧКА, НЕВЯЛІЧКАЯ
Дробна пташачка, невялічкая,
Па ляшчыначцы скача,
Дурна дзеванька, неразумная,