Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/130

Гэта старонка не была вычытаная

- Траўка чарнабылка,
Сама ў зіму пойдзеш,
Сама будзеш знаць,
Якая зіма будзець,
Якія марозы.
Маланка младая
Пры столе стаяла,
У мамухны пытала:
- Мамачка радная,
Скажы мне ўсю праўду:
Які свёкар будзець,
Якая свякрова?

139. НАД РАКОЮ КАЛІНА

Над ракою каліна,
Рана, рана, каліна[1],
Умывалася дзяўчына.
- Лічанька маё бяленькае,
Каму будзеш міленькае?
Калі старому, не дай бог,
Калі малому, сцеражы,
За роўніцу - памажы.
За старэнькім - гараваць,
За маленькім - бедаваць,
За роўніцай - піць, гуляць.

140. У БАРУ БРУСНІЧАНЬКА РАСЛА

У бару бруснічанька расла,
А на мяжы - пшанічанька,
Дачушка у маманькі - дарагая госціка.

  1. Прыпеў паўтараецца з другой часткай кожнага радка.