Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/66

Гэта старонка не была вычытаная

У крыніцы вадзіца сцюдзёна.
Гапулька ад маткі ісці не хочыць:
У матулькі позняе ўставанне,
У матулькі позняе ўставанне,
У матулькі ранняе ўкладанне,
А ў матулькі гладкае часанне,
У матулькі бела ўмыванне,
У матулькі ранняе сняданне.
У свякраткі такога не будзіць:
У свякраткі позняе ўкладанне,
У свякраткі ранняе ўставанне,
У свякраткі не бела ўмыванне,
У свякраткі не гладка часанне,
У свякраткі позняе сняданне.

13. У БАРУ-БАРОЧКУ ЦЕЦЯРУК БАЛБОЧЫЦЬ

У бару-барочку цецярук балбочыць,
А з барочку вылятаць не хочыць.
А хоць хочыць не хочыць - паляціць,
Як саспеюць у барочку ягады,
Як замерзне ў крыніцы вадзічка.

14. У БАРУ ЦЕЦЯРУК БАЛБОЧЫЦЬ

У бару цецярук балбочыць,
Ён сы бору ляцеці не хочыць:
У бару мядкі салодкі,
А ў крыніцы сцюдзёна вадзіца.
Яму ў полі такаво не будзіць.
Аўгінька ад маткі ісці не хочыць:
Ёй жа ў мамкі нега вяліка,
У свякроўкі такаво не будзіць.
Свякроўка, вышаўшы на вулку, абсудзіць:
- Негадзяй нявестка, негадзяй,
А казалі, нявестка дасужа:
Белы кужаль прала - драмала,
Красёнцы ткала - ірвала,
Палатно бяліла - гнаіла.