Гэта старонка не была вычытаная
- Добры вечар, мая чарнаброва,
А ці дома твая горка доля?
— Дома доля, вячэру гатовіць,
Згатаваўшы, спаці кладзецца.
Худой долі ў пярынах ляжаці,
А нуда малайцу пад сцяною стаяці,
Мароз ціснець, боцікі сціскаець.
42. ДУМА МАЯ, ДУМУШКА
Дума мая, думушка,
Думаць дзеўцы нечага,
Любіць дзеўцы некага.
Любіла б я старога,
Дык старога не хочацца.
Любіла б я малога,
Малога не прыходзіцца.
Любіла б я роўнага,
Роўны скора жэніцца,
Любоў пераменіцца.
43. ЧЫЯ Ж ТО ПШАНІЦА
Чыя ж то пшаніца,
Што колас пахіліўся?
То ж таго казака,
Што шчэ не жаніўся[1].
Да чыя ж то пшаніца,
Што доўгі загоны?
То ж таго казака,
Што чорныя бровы.
Да чые то валы
Па гары хадзілі?
То ж таго казака,
Што мы ўдзвёх любілі.
- ↑ Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.