Старонка:BNT.Vosienskija i talocnyja piesni.djvu/81

Гэта старонка была вычытаная

Гой, па той бок дубочка
Рэчанька бяжыць.
А на той рэчаньцы
Лодачка плывець,
А ў той лодачцы
Малодчык сядзіць,
А чэша ён кудры
Частым грабянцом,
Кідае прачосы
На быстру воду.
— Плывіце, прачосы,
Да майго роду.
Там мая мілая
Хусціны мые,
Ужо мае прачосы
Здаўні пазнае.
Вы, мае прачосы,
Накажыце мне,
Ці тужа, ці плача
Мілая па мне.
— Няхай па табе тужа
Човен да вясло,
Штоб майго мілога
Далей занясло.
Няхай па табе тужа
Човен да вада,
Не я буду плакаць
Па табе малада.

46. КАЛЯ ДУБУ ХАДЖУ

Каля дубу хаджу,
Ячмень малачу,
Вышэй таго дуба
Саломка ляціць,
Каля таго дуба
Рэчачка бяжыць.
А на той рэчачцы
Чаўночак плывець,
А ў тым чаўночку
Малойчык сядзіць,