Старонка:Belarusi.pdf/101

Гэта старонка была вычытаная

Запалаў твой стэп шырокі,
Паўставала гора, —
Пацякла кроў старай сцежкай,
Як Дняпро у мора.

*

Украіна, Украіна!
Глянь ты, азірніся:
Як цярпела, паўставала,
Як імкнешся ў высі.

Шлях твой ясны, як пшаніцы
Залацісты колас,
А людзей тваіх працоўных
Звонкі, смелы голас.

Па Дняпру тваім свабодным
У самае мора
Плывуць горда параходы,
Не знаючы гора.

*

Украіна! Табе вораг
Ніякі не страшан, —
Сцяг твой роўны паміж роўных
У Саюзе нашым,

Ты будуеш сабе шчасце
Пад сцягам чырвоным,
Як рэспублікі ўсе нашы,
З поспехам цудоўным.

Хто-ж памкнецца табе здрадзіць,
Зноў капаць магілу, —
У Дняпры сваім патопіш
Варожыя сілы.

Менск, 16/I 1935 г.

|}