Старонка:Belarusi.pdf/104

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕ КРЫЎДА АДВЕЧНАЯ СПЕЛА

Дзе крыўда адвечная спела,
Дзе сыпала гора курганы,
Рукой пролетарскаю смелай
Гнілы стары лад зруйнаваны.

Старыя паломаны праслы,
Электрыка рвецца ў аконцы;
Мужычая ночка пагасла,
Заззяла калгаснае сонца.

Сялянска-калгаснае поле —
Не стогне ў няволі сягоння,
Не блукае ў полі нядоля,
Пасуцца жалезныя коні.

Калгаснік уссеўся на трактар
, Стаптаўшы мінулага імя,
Зямлі наравісты характар
Нарогамі стружа стальнымі.

За скібаю скібу, як стружкі,
Машына умелая сцеле…
Над нівай вясёлыя птушкі
Па-іншаму песні запелі.