Старонка:Belarusi.pdf/116

Гэта старонка не была вычытаная

МАЛАДЫМ ПАЭТАМ

Кастрычнік светам здрыгануў,
Стары свет корчыцца ў кананні,
Паўстаў, хто ў путах не заснуў,
І станавіцца да змагання.

З усходу вецер-буралом
Змятае гразь на сваім шляху,
Каб вырас новы ясны дом
З адвагі, славы і размаху.

Сцягі нязгаслага святла,
Як мак, калышуцца чырвоны…
Так рэволюцыя дала
Закон свой свету векапомны.
...............
Ад вас, Кастрычніка сыны,
Ад вашых сэрцаў пролетарскіх,
Як ніва сонечнай вясны,
Чакаюць песень — а бунтарскіх —

Заводаў гулкія гудкі,
Калгасны працавіты трактар,
Чырвонай арміі штыхі
І паграніччаў нашых варта.

Менск. 16/XI-31 г.