Старонка:Belarusi.pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

ТРЭБА НАМ ПЕСЕНЬ

Першаму з‘езду Саюза совецкіх пісьменнікаў

Трэба нам песень не гэткіх, што некалі
Здавен няволя спявала нам царская,
Калі мы пад ёрмамі гора век пекалі,
Слухалі свісты нагайкі жандарскае, —

А песень ясных, як сонца, як воля
Ўсёй неабсяжнай краіны Советаў,
Песень, што птушкай ляталі-б над полем
І шчасце тварылі-б ад летаў да летаў.

*

Трэба нам песень, якія спяваў-бы,
Гонячы трактар, калгаснік вясёлы,
Калгасніца, полючы буйныя грады,
«Спявалі-б калгасныя вёскі і сёлы.

Арміі нашай сусветнае славы
Трэба даць песень пявучых, бадзёрых,
Што ўсхвалявалі-б байцоў нашых справы,
Байцоў, што вартуюць Саюза прасторы.

*

Трэба нам песень сваіх, не варожых,
Што нашыя думкі з дарогі збівалі,
А гэтакіх трэба, што будуць ніштожыць
Навек падняволля прыгонныя хвалі.