Старонка:Belarusi.pdf/120

Гэта старонка не была вычытаная

Каб нашыя песні няслі шчасця весці
І радасць расцілі, як свет агорне,
Былі пролетарскімі па сваім змесце,
Нацыянальнымі па сваёй форме.

*

Трэба нам песень, як гром перуновы,
Бурных, як тыя паводкі ў прадвесні,
Што скінуўшы зімняга лёду аковы,
Бягуць пераможна. Такой трэба песні,

Каб рэхі нясліся па свету абшарах,
І слава грымела прастораў бяз межных,
І распаляла паўстанняў пажары
У нашых скаваных братоў зарубежных.

*

Трэба нам песень, а з гэткім палётам,
Як стратастатаў у высь стратасферы,
Што так з небывалай адвагай, яснотай
Імкнуцца шляхі падпланетныя мераць.

Аб морах палярных той Арктыкі льдзіннай
Павінны злажыць мы гімн нечуваны,
Дзе сёлета яваю стаўся цуд дзіўны,
Аж свет здрыгануўся праявай няжданай.

*

Трэба нам песень а шчырых і чулых,
Што праўду дзён нашых ад полюсаў неслі-б
І славу вякоў, пакаленняў мінулых
Сваёй перамогай геройскай устрэслі.

Скласць эпапею павінны такую,
Якую чэлюскінцы далі для свету,
і одамі ўславіць наяўнасць жывую —
Бяссмертных герояў Саюза Советаў.