Старонка:Belarusi.pdf/125

Гэта старонка не была вычытаная

ЗАЎСЁДЫ НАПЕРАД

Ты слухай-паслухай,
Таварыш і брат:
Заўсёды наперад!
Ніколі назад!

Глядзі — во імчыцца —
Жыццю на пралом —
Па волі, па пушчы
Віхор-буралом.

Як віхры, машыны
Бягуць па зямлі;
Па моры па сінім
Плывуць караблі.

У моры, ў азёркі,
Палошчучы муць,
Крыніцы і рэкі
Цякуць і цякуць.

Арлы-самалёты
Свідруюць прастор,
Не знаючы ў лёце
Ні меж, ні разор.