Старонка:Belarusi.pdf/136

Гэта старонка не была вычытаная

СОНЦУ

Ой ты, маё сонца,
Як-жа свеціш ясна.
Дзе-ж было раней ты,
Як быў я няшчасны?

Як я ў малалецтве.
Радасці не ведаў,
Як за мной пляліся
Бяда, гора следам.

Як бацьку хаваў я
Выбітага з сілаў,
Як яго магілу
Паводка размыла.

Як ішоў маркотны,
Не знаўшы дарогі,
Абіваць з паклонам
Панскія парогі.

Як у адзіноцтве
Бадзяўся па свеце,
Як моладасць згібла
У самым расцвеце.