Старонка:Belarusi.pdf/138

Гэта старонка не была вычытаная

СОСНЫ

Сосны выносныя,
Гордыя сосны!
Шмат вы ўжо носіце
Сонечных вёснаў.

Вас, супакойныя,
Вецер калыша,
Думкі ўзнімаеце
Шумам і цішай.

*

Тыя-ж на поўначы —
З вёснаў да вёснаў —
У сцюжнай Карэліі
Высяцца сосны.

Тыя-ж на поўдзені,
Над цёплым морам,
Сосны ахуталі
Крымскія горы.