Старонка:Belarusi.pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЦЕР

Ах, і з якой-жа дакукай
Бушуе са свістам крылаты!
Вые жалобна, як сука
Па ўтопленых дзецях-шчанятах.

З гікам праз нетры, ламочча
Імчыцца і ліжа вужакай,
Ліжацца ў вушы, у вочы,
Як тая слізлівая п‘яўка.

Скуль яго з немачай гэтай
Нялёгкая гоніць, прыгнала,
Як-бы яму людзей, свету
Без свету майго яшчэ мала?

Я-ж не прасіў і не клікаў, —
Не трэба такога мне госця, —
Без тваёй музыкі дзікай
Патраплю злажыць свае косці.

1926 г.