Старонка:Belarusi.pdf/150

Гэта старонка не была вычытаная

МЛЕЧНЫ ШЛЯХ

Лёг па небе шлях млечны, шлях злепленых зорак,
Паясом-серабром без канца і пачатку,
І цікуе, як месяц, з ўзгорку на ўзгорак
Пад ім лазіць, мяняючы штоноч апратку.

І галубіць шлях бледны зямлю яснавіцай,
Сочыць вочак мільёнамі долю людскую,
То святлей, то мглісцей зацвітае; мігціцца,
Сее скрозь ні то сон, ні то яву такую.

Людзі кажуць, што птушкам, зблудзіўшым уночы,
Млечны шлях служыць сцежкай-пуцінай у вырай.
Яшчэ кажуць, што гэтаслязінкі сірочы
Замяніліся ў зоркі ды свецяць так шчыра.

9/XI-18 г.