Старонка:Belarusi.pdf/154

Гэта старонка не была вычытаная

БУРАЛОМ

Пахіліўся дуб да дуба
Ды бурчыць, гамоне:
— Што-то вецер вельмі груба
Загуляў сягоння!

Паглядзі, сусед, на пушчу,
Як трашчаць галіны, —
Там у самую ўжо гушчу
Вецер сілы кінуў!

Вунь, прымець, старуха-хвойка
Скочыла з карэння,
А вунь там з бярозы бойкай
Валіцца паленне.

Пакацілася удоўжкі
І асіна-сваці…
Фу, ты! аж мяне ў дрожкі
Пачало кідаці!..

Што? Не ўстояла і ліпа —
Рухнула, бядачка!..
Ці-ж быць можа? ўжо захліпаў
І стары твой бацька.