Старонка:Belarusi.pdf/168

Гэта старонка не была вычытаная

БАРЫСАЎ

1

Плыве у свет рака Бяроза,
Плыве сягоння, як і ўчора:
То паміж ніцых вербалозаў,
То між адвечных пушчаў-бораў.

Сваёй вадою поіць шчыра
Калгасы, фабрыкі, заводы,
І на плячах нясе між віраў
Плыты і лайбы, й параходы.

Плыве рака Бяроза плаўна,
Плыве, мінае горы, долы;
На берагах яе спраддаўна
Паўсталі гарады і сёлы.

Паўстаў Барысаў ў сотні гоняў,
Стаіць над рэчкай і сніць думы:
Якім ён быў, якія сёння
Яму пяюць Бярозы шумы.

2

Княжылі тут князі,
Крулі крулявалі,
І цары царылі
У крывавай хвалі.